Размешчаны на ПдУ Віцебскай вобл. Утвораны 17.7.1924 (у сучасных межах з 1931). Пл. 1,5 тыс.км². Нас. 34,1 тыс.чал. (2002), гарадскога 45%. Сярэдняя шчыльн. 23 чал. на 1 км² Цэнтр — г.Талачын. Раён уключае г.п.Коханава. 271 сельскі нас. пункт, Коханаўскі пасялковы Савет, 10 сельсаветаў: Аболецкі, Азерацкі, Алёнавіцкі, Валосаўскі, Воўкавіцкі, Жукнеўскі, Плоскаўскі, Серкавіцкі, Слаўнаўскі, Талачынскі. На З раёна невял. плошчы забруджаны радыенуклідамі пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Тэр. раёна знаходзіцца ў межах Аршанскага ўзвышша. Паверхня спадзіста-хвалістая і градава-ўзгорыстая, 70% яе на выш. 200—240 м, ніжэй за 200 м каля 20%. Найвыш. пункт 255 м (каля в. Серкавіца). Глыбіня расчлянення рэльефу да 25—30 м/км². Карысныя выкапні: торф. пясок. пясчана-жвіровы матэрыял. гліны і суглінкі. Сярэдняя т-растудз. -7.6 °C, ліп. 17.6 С Ападкаў 639 мм за год. Вегетац. перыяд 182 сут. Па тэр. раёна праходзіць водападзел паміж рэкамі басейнаў Балтыйскага і Чорнага мораў. Тут бяруць пачатак р. Друць з прытокамі: Бярозаўка, Хвашчоўка з Малінаўкай і Прудчанкай. Крывая з Іржэўкай; Бобр з Асакой; Абчуга; Пліса з Ільянкай; Абалянка; Еленка; на мяжы з Аршанскім р-нам працякае р. Адроў з прытокамі Дзярноўка і Сакалянка. Азёры: Касмачэўскае, Глыбокае. Сярэдняе. Вадасховішчы на рэках Друць. Рагачоўка. Сакалянка. Крывая. Пліса. Пераважаюць глебы с.-г. угоддзяў: дзярнова-падзолістыя забалочаныя (59.8%), дзярнова-падзолістыя (24,7%). Пад лесам 30,2% тэрыторыі. Пераважаюць лясы яловыя. хваёвыя. бярозавыя; трапляюцца асінавыя, чорнаальховыя, шэраальховыя, ясянёвыя, ліпавыя, дубровы; 13% — штучныя насаджэнні. пераважна хваёвыя. Найб. масівы на З і ПдУ раёна Пад балотамі 2,1% тэр. раёна. Найб. балоты Усвіж-Бук, Слаўнае. У межах раёна мікразаказнікі: бат. Лаўрэнавічы (мядзведжая цыбуля) і ландшафтна-гідралагічны Скарпуцева. Помнікі прыроды мясц. значэння: паркі «Рацава» і «Юзафполле».
Агульная пл.с.-г. угоддзяў 85,4 тыс.га, з іх асушаных каля 20 тыс.га. На 1.1.2002 у раёне 17 калгасаў, 5 саўгасаў, 12 фермерскіх гаспадарак, 6 сялянска-калект. прадпрыемстваў, свінакомплекс «Нарцызава». Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, ільнаводстве, вырошчванні збожжавых і кармавых культур, бульбы. Прадпрыемствы прам-сці: харч. (віно, пладова-ягадныя напіткі, крухмал, макаронныя вырабы, масла, сыр, малочныя прадукты), буд. матэрыялаў (жалезабетонныя і сталярныя вырабы, піламатэрыялы), машынабуд. (экскаватары, машыны для кормавытворчасці), першаснай апрацоўкі лёну (ільновалакно), паліўнай (торфабрыкеты), тэкстыльнай (баваўняныя тканіны), кааператыўнай (хлебабулачныя, каўбасныя вырабы, безалкагольныя напіткі); лясгас (піламатэрыялы). Па тэр. раёна праходзяць чыгунка і аўтамагістраль Брэст—Масква, аўтадарогі з Талачына ў Сянно і Круглае; газаправоды Ямал (Расія) — Еўропа, Таржок (Расія) — Івацэвічы; прадуктаправод Унеча—Полацк. У раёне 13 сярэдніх, 11 базавых, 8 пачатковых, 2 спарт. школы, 2 школы мастацтваў, ПТВ, Дом дзіцячай і юнацкай творчасці, Дом рамёстваў, спарт.аздараўленчы лагер, 2 спарт. комплексы, 19 дашкольных устаноў, 36 клубаў, 35 б-к, 6 бальніц, 2 паліклінікі, 5 амбулаторый, 19 фельч.-ак. пунктаў. Талачынскі гісторыка-краязнаўчы музей. Выдаецца газ. «Наша Талачыншчына».